Intel 80186 (i186) — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у дугой палове 1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсара i8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйных адаптарах, напрыклад сеткавых.

Апісанне Да распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараў i8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый).

Новыя кампаненты Два кантролеры прамога доступу да памяці (DMA) са схемамі перапыненняў Дэшыфратары адрасу (праграмавальныя схемы выбару крышталя) Трохканальны праграмавальны таймер/лічыльнік Генератар сінхранізацыі Праграмавальны кантролер перапыненняў

Сямейства працэсараў Intel 80186 У 1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннем NMOS-тэхналогіі.

У сувязі з развіццём тэхналогіі, у 1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанаму CHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захавана сумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі.

У 1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад, сотавыя тэлефоны).

У 1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.

+ Параўнанне працэсараў сямейства 80C186 Modular Core Характарыстыкі 80C186XL 80C186EA 80C186EB 80C186EC Пашыраны набор інструкцый 8086 + + + + Энэргаахоўны рэжым + + - + Рэжымы адключэння(powerdown) і прастою(Idle) - + + + Рэжым ONCE + + + + Блок кіравання перапыненнямі + + + +сумяшчальны з i8259 Модуль выбару крышталя + + +пашыраны +пашыраны Модуль DMA +2 каналы +2 каналы - +4 каналы Модуль кантролю таймера - - - + Модуль паслядоўнайперадачы даных - - + + Парты ўводу-вываду - - +усяго 16 +усяго 22 Год выпуску 1991 1991 1990 1991

Корпус З прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).

+ Тыпы карпусоў працэсара сямейства Intel 186 Працэсар колькасць вывадаў Тып корпусу Ідэнтыфікатар Узор пазначэння80186 68 LCC R ці С Intel C80186Intel R80186 68 PLCC N Intel N80186 68 PGA A Intel A8016880C186 68 LCC R Intel R80C186 68 PLCC N Intel N80C186 68 PGA A Intel A80C186 80 QFP(EIAJ) S Intel S80C18680C186XL 68 LCC R Intel R80C186XL 68 PLCC N Intel N80C186XL 68 PGA A Intel A80C186XL 80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186XL 80 SQFP SB Intel SB80C186XL80C186EA 68 PLCC N Intel N80C186EA 80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186EA 80 SQFP SB Intel SB80C186EA80C186EB 84 PLCC N Intel N80C186EB 80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186EB 80 SQFP SB Intel SB80C186EB80C186EC 100 PQFP KU Intel KU80C186EC 100 QFP S Intel S80C186EC 100 SQFP SB Intel SB80C186EC Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі (гл. тут). 2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусе TQFP з колькасцю кантактаў 156 (гл. тут).

Новыя інструкцыі У працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы са стэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND).

ПК на базе працэсараў сямейства i186 Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такія ПК: Mindset, Compis (шведскі школьны камп'ютар), RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар), Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар), HP 200lx (handheld PC), і настольны ПК Tandy 2000.

Тэхнічныя характарыстыкі Год анонсу: 1982 Тактавая частата, МГц*: 6, 8, 10, 12, 13, 16, 20, 25 Разраднасць рэгістраў: 16 біт Разраднасць шыны даных: 16 біт Разраднасць шыны адрасу: 20 біт Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт Колькасць транзістараў: ? Тэхпрацэс, нм: ? Плошча крышталя, кв.мм: ? Напружанне сілкавання: 2,9~3,3 В Раздым: мікрасхема прылітоўвалася да платы Корпус: гл. табліцу вышэй (*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі.

Спасылкі Апісанне і фотаздымкі працэсараў сямейства i186 Кароткае апісанне мікрапрацэсараў Intel 80186/80188

Катэгорыя:X86 Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе