Рычард Джон Робертс (, ) — брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Ф.Шарпам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».

Біяграфія Рычард Джон Робертс нарадзіўся 6 верасня ў Дэрбі ў сям'і аўтамеханіка. Маці была хатняй гаспадыняй. Калі Робертсу споўнілася 4 гады, сям'я пераехала ў горад Бат, дзе ён скончыў City of Bath Boys' School.Nobel Prize website Школа была пазней названая ў яго гонар.

З 1963 года ў ЗША. У 1965 годзе Робертс скончыў універсітэт Шэфілда (Шэфілд) і паступіў там жа ў аспірантуру. На працягу аднаго года ён практычна скончыў дысертацыю па даследаванні флаванаідаў і, маючы вольны час, зацікавіўся малекулярнай біялогіяй. Пасля абароны дысертацыі ў студзеня 1969 года Робертс пераехаў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе інтэнсіўна займаўся транспартнай РНК і даведаўся пра працы Даніэла Натанса па рэстрыкцыйным ферментам, якія адкрылі шлях да дэталёвага вывучэння ДНК.

Адкрыў у 1977 годзе адначасова і незалежна ад Філіпа Шарпа перарывістую структуру гена.

У 1992 годзе перайшоў у біятэхналагічную кампанію Нью-Інгланд Біялабс, якая наладзіла вытворчасць рэстрыктаз для лабараторнага выкарыстання.

Стаўшы лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1993 годзе, ён быў узнагароджаны ганаровым званнем доктара навук ва ўніверсітэце Бата ў 1994 годзе.

Робертс быў адным з тых, хто падпісаў Другі гуманістычны маніфест. Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 2008 годзе.

Узнагароды 2007 — Медаль Габараhttp://royalsociety.org/awards/gabor-medal/ 1993 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія Рычарда Робертса на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства