thumb|right|300px|Ільняны алей Ільняны алей — тлусты алей, які атрымоўваюць з ільнянога семя прасаваннем ці экстракцыяй арганічнымі растваральнікамі.
Уласцівасці Хутка высыхае, бо лёгка полімерызуецца ў прысутнасці кіслароду паветра («высыхае»), утварае трывалую празрыстую плёнку. Гэтая здольнасць абумоўлена высокім утрыманнем ненасычаных тлустых кіслот (%): 15—30 лінолевая, 44—61 ліноленавая і 13—29 алеінавая. Утрыманне насычаных кіслот 9—11 %. Кінематычная глейкасць 15,5·10 м²/сек (пры тэмпературы 20 °C), ёдны лік 175—204.
Ільняны алей выкарыстоўваецца ў харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, у якасці сыравіны пры вырабе пакостаў.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі Льняное масло // Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Лён Катэгорыя:Алеі