Рока-Партыда () — невялікі востраў у Ціхім акіяне ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча — 1,4 га. Ненаселены.

Рока-Партыда ўяўляе сабою дзве спадзістыя скалы (25 м і 34 м у вышыню) вулканічнага паходжання, паміж якімі працягнуўся вузкі перасмык (6 м). На востраве гняздуюць марскія птушкі. Акіянічныя воды каля Рока-Партыда населены шматлікімі акуламі і скатамі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.

Спасылкі Roca Partida Scuba Diving in Roca Partida

Катэгорыя:Рэвілья-Хіхеда