Дом па вуліцы Валадарскага, 10 — трохпавярховы будынак у Мінску, пабудаваны ў канцы XIX ст..
Дом № 10 уяўляе сабой мураваны трохпавярховы з мансардамі прамавугольны ў плане будынак. З левага боку на галоўным фасадзе праезд у двор. Гарызантальна фасад падзелены карнізным поясам паміж першым і другім паверхамі, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Сцены на першым паверсе апрацаваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на ніжніх двух паверхах дэкараваны простымі ліштвамі з замковым каменем. На трэцім паверсе рытмічна размешчаны балконы з балюстраднымі агароджамі. Два галоўныя ўваходы фланкіраваны паўкалонамі, якія падтрымліваюць антаблемент з карнізам са значным вынасам. На фасадзе блокі лесвічных клетак вылучаны паўкруглымі атыкамі.
Літаратура
Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Валадарскага (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску