Лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis) — дрэўная лістападная ліяна.від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападная ліяна даўжынёй да 10-15 м, у паўночных раёнах рэдка перавышае ў даўжыню 4 м. Сцябло дыяметрам да 2 см, завіваецца на апоры, пакрыта маршчыністай, цёмна-карычневай карой, якая лупіцца. Парасткі з гладкай жаўтлявай карой.

Лісце эліптычнае або зваротна-яйкападобнае, даўжынёй 5-10 см, шырынёй 3-5 см. Мае клінаватае аснаванне і завостраную верхавіну, па краі няяўназубчастае, злёгку мясістае, зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу бледнае, са слабым апушэннем па жылках. Хвосцікі ружавата-чырвоныя, 2-3 см у даўжыню. І лісце, і сцёблы выдаюць лімонны пах.

Лімоннік кітайскі — расліна аднадомная, кветкі раздзельнаполыя. Тым не менш, у некаторыя гады на ліяне могуць быць толькі мужчынскія кветкі. Кветкі дыяметрам да 1,5 см, з выразным водарам, белыя, аднак да канца перыяду цвіцення ружавеюць, скучаныя ля аснавання аднагадовых галінак па 3-5 з адной пазухі ліста, на самастойных паніклых кветаножках даўжынёй 1-4 см. Калякветнік з 6-9 долямі, з іх вонкавыя нікнуць, унутраныя, якія сыходзіліся, авальна-даўгаватыя, тупыя, звычайна вузей вонкавых; пылавіковая калонка утрая карацей калякветніка; пладалісцікі шматлікія, круглявыя, з кароткім носікам.

Формула кветкі: і , ці .

Пасля цвіцення кветаложа разрастаецца, з адной кветкі утвараецца павіслая гронкападобная зборная мнагаягада даўжынёй да 10 см, пасаджаная сакавітымі чырвонымі кіслымі ягадамі (гэты плод таксама класіфікуюць як сакавітую ).

Насенне, вызваленае ад каляплодніка, — круглява-пупышкападобнай формы, на ўвагнутым баку з прыкметным цёмна-шэрым рубчыкам, размешчаным папярок семачкі. Даўжыня , шырыня , таўшчыня . Паверхня гладкая, бліскучая, жаўтлява-бурага колеру. Семя складаецца з цвёрдай далікатнай лупіны і шчыльнага ядра, якое ў недаразвітым насенні можа адсутнічаць. Лупіна лёгка ламаецца і свабодна адстае ад ядра. Ядро падковападобнай формы, васкова-жоўтае, адзін канец конусападобна завостраны, другі — круглявы. На выпуклым баку ядра семачкі праходзіць светла-карычневая баразёнка. Асноўную масу ядра насення складае эндасперм. У завостраным канцы верхавіны (у эндасперме) ляжыць невялікі зародак, прыкметны пад лупай. Пах пры расціранні — моцны, спецыфічны. Смак — рэзкі, ялкава-пякучы.

Біялагічныя асаблівасці Спіральна абвівае апору па гадзіннікавай стрэлцы.

Аднаўляецца галоўным чынам вегетатыўна — атожылкамі ад каранёў, укараненне датыкальных з глебай ліян. Аднаўленне насеннем сустракаецца радзей.

Перыяд цвіцення у маі — чэрвені, працягваецца 10-14 дзён. Апыляецца насякомымі, уключаючы пчол, якія збіраюць нектар і пылок.

Плады лімонніка спеюць у верасні-кастрычніку. Часткова застаюцца вісець у зіму. У паўночных раёнах амаль не плоданасіць. Да замаразкаў даволі ўстойлівы.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма — Усходняя Азія. У натуральным стане расце ў Кітаі, Японіі і КарэіПаводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Прыморскім і Хабараўскам краях, Амурскай вобласці, на Сахаліне (не вышэй 51° п. ш.), Курылах (Шыкатан, Кунашыр, Ітуруп). Па ўзбярэжжы Татарскага праліва лімоннік кітайскі дасягае ракі , па Амуру спускаецца да сяла , па Амгуні даходзіць да гідралагічнага паста , па Бурэі даходзіць да сяла , па  — да сяла , па Зеі дабіраецца ледзь вышэй горада Зеі, уверх па Амуру распаўсюджаны да пасёлка Кумары.

Расце ў -шыракалістых і іншых іглічна-лісцяных, часам — у лісцяных лясах, звычайна ў прагалах, узлесках, высечках і старых гарах, часцей у вузкіх далінах горных рэк і ручаёў. Расце групамі, утварае зараснікі. Не сустракаецца ў поймах з доўгім затапленнем або працяглым пераўвільгатненнем глебы, таксама пазбягае забалочаных месцаў. У горы падымаецца да 600 м над узроўнем мора.

Святлолюбівая, але ў раннім узросце вытрымлівае моцнае і працяглае зацяненне. Можа расці на бедных ападзоленых суглінках і супяшчаных пойменных глебах. Аптымальнымі для росту і плоданашэння з'яўляюцца дрэнаваныя глебы далін невялікіх горных рэк і ручаёў. Зімастойкая расліна.

Інтрадукаваны ў Еўропе. Вырошчваюць як лекавую і дэкаратыўную расліну.

Хімічны склад і фармакалагічныя ўласцівасці У соку пладоў утрымліваюцца цукры (да 1,5 %), арганічныя кіслоты (8,5-20) — галоўным чынам лімонная (да 11), яблычная (7-8), вінная (0,8 %); вітаміны — аскарбінавая кіслата, тыямін, рыбафлавін. У насенні выяўленыя танізавальныя рэчывы (каля 0,012 % схізандрыну і схізандрол), такаферол (0,03) і тлусты алей (да 34 %). Ва ўсіх частках расліны, але больш за ўсё ў кары (да 2,6-3,2 %), змяшчаецца эфірны алей, які высока цэніцца ў парфумерыі за тонкі рэзка-лімонны водар.

Эфірны алей з кары — празрыстая залаціста-жоўтая вадкасць з пахам лімону. У склад эфірнага алею ўваходзяць сесквітэрпенавыя вуглевадароды (да 30 %), альдэгіды і кетоны (да 20 %). Тлусты алей уключае α-лінолевую (да 20 %), β-лінолевую (да 35), алеінавую (да 34) і каля 4 % гранічных кіслот.

Дзеючыя рэчывы лімонніка з'яўляюцца фізіялагічным антаганістам лекавых сродкаў снатворнага дзеяння і прэпаратаў, што ўціскаюць ЦНС (у тым ліку барбітуратаў, транквілізатараў, супрацьэпілептычных, седатыўных сродкаў, нейралептыкаў). Узмацняюць дзеянне псіхастымулятараў і аналептыкаў (у тым ліку кафеіну, камфары, фенаміну).

Значэнне і ўжыванне

У кулінарыі і харчовай прамысловасці

Са спелых пладоў гатуюць кісель, джэм, варэнне, ахаладжальныя напоі, у кандытарскай вытворчасці — начынне для цукерак (напрыклад, карэйскіх ), мармелад і інш..

Пры атрыманні соку трэба пазбягаць драблення насення, бо гэта надае соку горкі смак. З соку можна прыгатаваць квас, морс, кісель, «сухое» варэнне. Калі сок дабавіць у чай, атрымаецца асвяжальны напітак. Таксама яго выкарыстоўваюць для букетавання вінаў.

З лісця і кары заварваюць гарбату, якая валодае лёгкім лімонным водарам і мае супрацьцынготныя ўласцівасці. У Карэі такі чай вельмі папулярны і называецца .

Варэнне, зваранае з ягад без насення, мае кансістэнцыю джэму і своеасаблівы пах. Плады лімонніку выкарыстоўваюць на прыгатаванне лячэбнага віна. На працяглае захоўванне плады лімонніку замарожваюць або сушаць.

У медыцыне

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод лімонніку кітайскага () і насенне (). Нарыхтоўваюць спелыя плады з верасня і да замаразкаў. Для атрымання насення з пладоў адціскаюць сок, а пасля закісання макухі насенне аддзяляюць ад каляплодніка струменем вады. Адмытае насенне сушаць на сонцы або ў сушылках пры тэмпературы 50—60° С.

У лячэбных мэтах выкарыстоўваюць свежыя плады, настойкі насення, адвары з сухіх пладоў, парашок з насення і пладоў. Эфект лекавага ўздзеяння лімонніку залежыць ад характару захворвання, віду расліннай сыравіны (насенне, плады, лісце, кара, карані), дозы прыёму і тыпу нервовай сістэмы чалавека. Таму лячэнне лімоннікам павінна праводзіцца пад строгім наглядам і кантролем урача. Лімоннік не рэкамендуецца ўжываць хворым на эпілепсію, гіпертанію, язвавую хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Лекавыя ўласцівасці лімонніку абумоўлены комплексам фізіялагічна актыўных рэчываў і ў першую чаргу наяўнасцю ў насенні, мякаці пладоў, лісці, кары парасткаў і каранях асобнай групы рэчываў — схізандрынаў, якія аказваюць стымулюючае дзеянне на нервовую сістэму, паляпшаюць агульны стан арганізма і апетыт, павышаюць разумовую, фізічную працаздольнасць і вастрыню зроку, паніжаюць стомленасць і стымулююць дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы.

Павышае артэрыяльны ціск, узмацняе працэсы ўзбуджэння ў структурах галаўнога мозгу і рэфлекторную дзейнасць, падвышае працаздольнасць і памяншае стому пры фізічных і разумовых нагрузках.

Сухія ягады захоўваюць да 0,6 % аскарбінавай кіслаты і схізандрын, маюць араматычны пах і рэзкі, горка-салодкі смак. Плады і насенне выкарыстоўваюць у якасці лекавага сродку, якая аказвае адаптагеннае, агульнатанізуючае і псіхастымулюючае дзеянне. Танізавальнае дзеянне пладоў вызначае схізандрын, які падвышае ўзбудлівасць цэнтральнай нервовай сістэмы і стымулюе працу сэрца і дыхальнага апарата.

Выяўлена станоўчае ўздзеянне лімонніку на хворых са знясіленай нервовай сістэмай, неўрастэніяй, санлівасцю і інш. Лімоннік садзейнічае павышэнню крывянога ціску, даводзячы яго да нормы ў хворых на гіпатаніюЭнцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993..

Па класіфікацыі АТХ ставіцца да агульнатанізуючых прэпаратаў (група ).

Прэпараты лімонніка кітайскага паказаны пры астэнічным сіндроме, гіпатаніі, у перыяд рэканвалесцэнцыі пасля саматычных і інфекцыйных захворванняў. Лімоннік таксама прызначаюць пры ператамленні, зніжэнні працаздольнасці і пры занятках дзейнасцю, спалучаныя з вялікімі нервова-псіхічнымі і фізічнымі нагрузкамі. У складзе комплекснай тэрапіі ўжываецца пры парушэннях палавой функцыі на фоне неўрастэніі. У якасці пабочнага дзеяння пры выкарыстанні лімонніка згадваюцца алергічныя рэакцыі, тахікардыя, парушэнні сну, галаўны боль, павышэнне артэрыяльнага ціску. У сувязі з гэтым дадзеныя прэпараты проціпаказаныя пры парушэннях сардэчнай дзейнасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі, падвышанай узбудлівасці, эпілепсіі, парушэннях сну, вострых інфекцыйных захворваннях, хранічных захворваннях печані, гіперадчувальнасці да кампанентаў прэпарата, пры цяжарнасці і ў перыяд лактацыі, а таксама дзецям да 12 гадоў. У пазбяганне парушэння засынання не рэкамендуецца прымаць спіртовую настойку ў другой палове дня. У выпадку ўзнікнення пабочных эфектаў неабходная адмена прэпарата.

Агратэхніка Пасадку лімонніку праводзяць восенню ці вясной да пачатку руху сокаў. Пры пасадцы абмежаванай колькасці раслін каля сцен, альтанак, арачных тунэляў і інш. адлегласць паміж кустамі 1,5 м.

Першыя 2 гады лімоннік расце слаба, нарошчваючы масу каранёў. На 3—4-ы год пачынаецца інтэнсіўны рост парасткаў, з якіх на кожным кусце адбіраюць 1—3 найбольш моцныя, а астатнія выразаюць. Адабраныя парасткі падвязваюць на драцяную шпалеру, супраць кожнай расліны прапускаюць вертыкальны дрот, прымацоўваючы яго да нітак падоўжна нацягнутага дроту. Плоданасіць саджанцы пачынаюць на 4— 5-ы год пасля пасадкі, атожылкі — на год раней.

Абрэзку робяць вясной ці восенню ў перыяд спакою расліны. Выразаюць загушчальныя, хворыя, паламаныя і сухія парасткі. Пры неабходнасці некаторыя здаровыя парасткі ўкарочваюць, сістэматычна выдаляюць каранёвыя атожылкі, каб яны не прыгняталі рост асноўных сцёблаў і не зніжалі іх прадукцыйнасці.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.

Спасылкі

Лімоннік кітайскі ў базе дадзеных PubMed

Катэгорыя:Флора Усходняй Азіі Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу Катэгорыя:Пладовыя культуры Катэгорыя:Лімоннікавыя Катэгорыя:Ліяны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны