«Песня пра Раланда» () — адзін з найбольш вядомых эпічных літаратурных твораў эпохі Сярэднявечча. Напісана невядомым аўтарам ці некалькімі аўтарамі на старафранцузскай мове і мела (у розных рукапісах) ад 4000 да 6000 вершаў. Фарміравалася на працягу 9—11 стагоддзяў у рэчышчы вуснай паэтычнай традыцыі. Галоўным героем «Песні пра Раланда» быў пляменнік караля Карла Вялікага граф Раланд, які мужна змагаўся з арабамі на поўначы Іспаніі. Адзін з асноўных матываў паэмы — васальная вернасць Раланда свайму каралю і адначасова адданасць сваёй Радзіме — «мілай Францыі», «салодкай Францыі».

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Lejeune R. et Stiennon J., La légende du Roland dans l'art du Moyen âge, t. 1-2, Brux., 1967. Adriana Kremenjas-Danicic (Ed.): Orlandovi europski putovi / Roland's European Paths / Rolands europäische Wege / Les Sentiers européens de Roland / I sentieri europei di Orlando. Europski dom Dubrovnik, Dubrovnik, 2006 (ISBN 953-95338-0-5).

Сеціва Пераклад на беларускую мову, зроблены Змітром Коласам

Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура ў Францыі Катэгорыя:Chansons de geste Катэгорыя:Эпічныя паэмы