Францыск, Каталіцкая Царква ў Беларусі афіцыйна ўжывае імя ФранцішакПапа Францішак ці Францыск? — svaboda.org, 14.03.2013, 12:16., свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья (; ) — 266-ы Папа Рымскі (2013—2025), раней — аргенцінскі каталіцкі дзеяч.
Біяграфія Хорхэ Марыа Берголья нарадзіўся ў Аргенціне ў сям’і выхадцаў з Італіі. Яго бацька працаваў бухгалтарам у сферы чыгуначнага транспарту, маці была хатняй гаспадыняй. Хорхэ быў малодшым з пяці дзяцей.
Ён атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю ў галіне хіміі, пасля чаго нядоўга працаваў тэхнікам-хімікам у лабараторыі, дзе займаўся аналізам складу прадуктаў харчавання. Таксама ў маладосці падпрацоўваў прыбіральшчыкам і вышыбалай у начным клубе Буэнас-Айрэса.
У 19 гадоў паступіў у семінарыю Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. У 11 сакавіка 1958 годза ўступіў у ордэн езуітаў. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў каледжы Святога Іосіфа, у Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі. Выкладаў літаратуру, філасофію і тэалогію ў трох каталіцкіх каледжах Буэнас-Айрэса.
13 снежня 1969 года Берголья быў пасвечаны ў святары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным архібіскупам Джомніа. Прызначаны прафесарам тэалагічнага факультэта ў каледжы Сан-Мігель у аргенцінскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргенціны.
Уражанае яго навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэна ў рэшце рэшт павысіла Берголья, і ён у 1973—1979 гадах з’яўляўся правінцыялам Аргенціны. У 1980 годзе быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — семінарыі святога Іосіфа. Займаў гэту пасаду да 1986 года. Затым у Германіі скончыў сваю доктарскую дысертацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кардоўскі архібіскуп, дзе яго непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.
Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, з тытулам тытулярнага біскупа Аука (20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997). Каад’ютар (біскуп з правам спадчыны епархіі) архібіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Архібіскуп Буэнас-Айрэса (з 28 лютага 1998 года). Вялікі канцлер Каталіцкага ўніверсітэта Аргенціны. Кардынал-святар (з 21 лютага 2001 года) з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна.
На працягу 15 гадоў быў архібіскупам Буэнас-Айрэса і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргенціны. Берголья заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацвердзіў царкоўнае вучэнне па асуджэнні гомасексуалізму, хоць і заклікае не зневажаць гомасексуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргенціны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.
У 2005 годзе супраць кардынала Берголья спрабавалі завесці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасці двух святароў-езуітаў. Гэтым святарам Берголья прапанаваў пакінуць службу, каб не нерваваць улады. У той час як ксяндзы заклікалі да звяржэння ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Берголья не было.
13 сакавіка 2013 года Хорхэ Марыа Берголья стаў новым Папам Рымскім з імем Францыск (Францішак). Гэта першы Папа-лацінаамерыканец, першы — Папа-езуітПапа римский Франциск.
Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, Папа Францішак выступіў з рознымі ініцыятывамі, каб садзейнічаць міру. Здзейсніўшы вельмі незвычайны крок, Францішак адправіў на дапамогу Украіне двух высокапастаўленых кардыналаў (Конрада Краеўскага і Міхаіла Чэрні). 25 сакавіка Францыск асвяціў і Расію, і Украіну.
Акрамя іспанскай, свабодна гаварыў на італьянскай і нямецкай мовах.
Цікавыя факты Любімымі пісьменнікамі Папа называе Хорхэ Луіса Борхеса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілберта Чэстэртана. Аматар футболу.
Францыск стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 года ў Беларусь быў перададзены дакумент на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэнне Касцёлу. Дакумент быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Клаўдзіа ГуджэроціУпершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове // БЕЛТА.
Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя РубцоваПапа Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Хартыя’97.
Крыніцы
Спасылкі Сем фактаў пра Папу Францішка — езуіт, сын эмігранта, футбольны заўзятар — nashaniva.by Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org «Папа Рымскі Францішак» — Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя
Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XXI стагоддзя Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Францыск (папа рымскі)