Якаб Аман (, ; (?), Эрленбах — пасля 1730) — ідэолаг менаніцкага руху з Эльзаса, прапаведаваў у другой палове XVII стагоддзя, прыхільнік анабаптызму. Прыхільнік вучэння Мена Сіманса. Настойваў на літаральным выкананні асноватворных менаніцкіх канонаў, зацверджаных Дордрэхцкай канферэнцыяй 1632.

Ад імя Амана названа адгалінаванне Амішы.

Літаратура Steven M. Nolt, A History of the Amish, rev. ed. (Intercourse, PA: Good Books, 2003)

Катэгорыя:Менаніты Катэгорыя:Пацыфісты