Салане́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км на захад ад Полацка, на паўночны ўсход ад вёскі Ліцвінава.
Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 12,7 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,6 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі возера нізкія, пясчаныя і забалочаныя, у паўднёвай частцы возера сплавінныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 100 метраў. Зона мелкаводдзя каля заходняга і ўсходняга берагоў пясчаная. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелямі. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Возера Саланец эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і меліярацыйны канал, выцякае рака Валынка (прыток ракі Нача). Возера зарастае да глыбіні 0,8 м.
У возеры водзяцца карась, карп, акунь, шчупак, лінь і іншыя рыбы.
Літаратура
Спасылкі Возера Саланец
Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна