Рэты () — старажытны народ або група плямён, што насялялі цэнтральную частку Альпійскіх гор.
Паходжанне Паходжанне рэтаў да канца не высветлена. Тыт Лівій лічыў іх сваякамі этрускаў. Падобнай думкі прытрымліваюцца і сучасныя лінгвісты. Мяркуюць, што да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. рэты насялялі даліну ракі По, адкуль былі выціснутыя ў Альпы кельтамі. Тут рэты асімілявалі мясцовых абарыгенаў або абарыгены захоўвалі свае паселішчы сярод сваякоў этрускаў, але рымляне далі і тым, і другім адно найменне. Тыт Лівій казаў, што "самі месцы, населеныя рэтамі, зрабілі іх лютымі і не захавалі ў іх нічога з ранейшага, толькі што мову, ды і тую сапсаваную".
Лёс У 15 г. да н. э. рэты былі заваяваны рымлянамі. На тэрыторыі іх пражывання ўзнікла рымская правінцыя Рэцыя. Яе насельніцтва было значна раманізавана. Нашчадкамі рэтаў лічацца рэтараманскія народы.
Літаратура TITUS LIVIUS, THE HISTORY OF ROME Народы зарубежной Европы. Том 2. /Под редакцией С.А.Токарева,В.И.Козлова, О.А.Ганцкой. — М.: Наука, 1965
Катэгорыя:Старажытныя народы