«Сняданне ў Тыфані» () — самы знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ. Упершыню апублікаваны ў 1958 годзе.

Сюжэт Падзеі рамана разгортваюцца ў Нью-Ёрку. Маладая 18-19-гадовая дзяўчына Холі Галайтлі на працягу года сябруе і сустракаецца з безыменным апавядальнікам, які жыве па суседству, у яе пад’ездзе. Дзяўчына любіць наведваць свецкія мерапрыемствы ў пошуках багатых і паспяховых мужчын. Холі нярэдка вядзе размовы з апавядальнікам і дзеліцца з ім рознымі падрабязнасцямі свайго жыцця і адкрытымі меркаваннямі пра Нью-Ёрк.

Гэтую маладую эксцэнтрычную дзяўчыну вабіць свет багатых людзей, якія могуць сабе дазволіць набываць зіхоткія дыяментавыя калье. Холі кіруецца ў сваіх учынках толькі голасам сэрца, спалучаючы ў сабе чароўнае абаянне сапраўднай жанчыны і дзіцячую наіўнасць і непасрэднасць. Яна нібыта ўвасабляе ў сабе сутнасць Нью-Ёрка — горада, дзе мары і жыццё адгароджаны прыцягальнымі і яркімі вітрынамі крам і кафэ.

Экранізацыя У 1961 годзе кніга была экранізавана. Галоўную ролю выканала актрыса Одры Хепбёрн.

Крыніцы

Катэгорыя:Раманы XX стагоддзя Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Кнігі 1958 года Катэгорыя:Нью-Ёрк у культуры і мастацтве