Ян Балабан (; , Шумперк — , ) — чэшскі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія Скончыў Аламоўцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці чэшская і англійская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай года-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).

Спасылкі Reiter J. Bakalářská práce Možná že odcházíme Jana Balabána. Пра Яна Балабана на Партале чэшскай літаратуры

, , Некралог «Тэрарыстка» у перакладзе на беларускую мову Дзіця, якое гарыць. Апавяданне

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя:Эсэісты Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Палацкага