Цыбуля прычасночная, ракамболь, іспанскі часнок (Allium scorodoprasum) — агароднінная расліна падсямейства .
Батанічнае апісанне
Двухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай, укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы.
Таксанамія
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да , пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род быў выдзелены ў асобнае сямейства (), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства .
Галерэя
У культуры
Размнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе