Энеты, таксама генеты, венеты () — старажытны народ у Малой Азіі, саюзнікі тэўкраў у вайне з ахейцамі.

Гамер Фактычна адзінай сапраўднай гістарычнай крыніцай існавання энетаў з’яўляецца "Іліяда" Гамера. Сярод іншых саюзнікаў Троі ён узгадваў правадыра Пілемена, які прывёў з сабою племя энетаў з Пафлагоніі, дзе "ёсць статкі дзікіх мулаў"Гамер, Іліяда, 2:852.

Страбон Страбон звярнуўся да праблемы існавання энетаў у сувязі з выяўленнем паходжання венетаў Адрыятыкі. У яго час венеты лічыліся прамымі нашчадкамі энетаў, якія пасля паражэння тэўкраў перасяліліся ў Фракію, а потым далей на захадСтрабон. Кніга 12, III:8, III:25. Страбон заўважыў, што атаясненне венетаў з энетамі адбылося толькі дзякуючы падабенству назвы. Сам ён лічыў венетаў Адрыятыкі сваякамі венетаў з АрморыкіСтрабон. Кніга 4, IV:1. Ён наракаў на адсутнасць у яго час тапонімаў з найменнем энетаў у Малой Азіі і меркаваў, што частка энетаў павінна была застацца на радзіме і ўвайсці ў склад кападакійцаўСтрабон. Кніга 12, III:25.

Сучаснасць Нягледзячы на поўную адсутнасць археалагічных сведчанняў і ясных лінгвістычных доказаў, у сучаснай навуковай і калянавуковай літаратуры энетаў часцяком узгадваюць, калі імкнуцца даказаць малаазіяцкае паходжанне не толькі венетаў Адрыятыкі, але нават венедаў Усходняй ЕўропыГл. для прыкладу: THE VENETIC LANGUAGE , а таксама Павел Тулаев, Новое открытие венетов.

Катэгорыя:Народы старажытнай Малой Азіі Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі