Мята (Mentha) — род кветкавых раслін сямейства губакветных.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Арэал і экалогія

Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лекавыя расліны. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: , , . Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. Вырошчваюць пераважна  — гібрыд мяты воднай і .

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, эфіраалейныя, харчовыя, меданосныя расліны. Трава мяты ўтрымлівае ментол, ужываецца як лекавы сродак. Мятны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.

Літаратура Пярэднеў У. Мята //

Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі