Ірга́ круглалістая, або звычайная, або авалалістая (Amelanchier ovalis) — кветкавая расліна, від роду ірга падсямейства сямейства .
Батанічнае апісанне
Лістападны куст ці невялікае дрэва 1—4 метры вышынёй з добра развітой каранёвай сістэмай і прамымі, тонкімі, маларазгалінаванымі стволікамі. Каранёвая сістэма залягае на глыбіні 30-40 см.
Карані расліны глыбока прабіваюцца ў расколіны скал.
Кара ад аліўкавай да карычневай. Форма куста стройная, маладыя галіны пакрытыя бялёсай, злёгку апушанай карой, старыя — цёмна-карычневай карой. Зімовыя пупышкі — яйкападобныя, часта валасістыя, маюць даўжыню 5-7 мм.
Лісце па форме ад яйцападобнага да круглаватага, цёмна-зялёнае зверху і больш светлае знізу, шчыльнае, грубапілаватае або зубчастае да палавіны, 4 см даўжынёй і 2,5 см шырынёй, з хвосцікамі 8-15 мм даўжынёй.
Зацвітае ў сярэдзіне мая. Кветкі беласнежныя, 2,5-3 см у дыяметры, у прамых 5—8-кветкавых (часам ад 3 да 10 штук) густых гронках, якія распускаюцца ў канцы красавіка — маі да з’яўлення лісця.
Плады дыяметрам 1—1,5 см, па форме ад круглаватых да адваротна грушападобных, у перыяд паспявання (у другой палавіне ліпеня) — чырвоныя, у спелым стане — пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым васковым налётам, мае памер 5—15 мм у дыяметры. Скурка пладоў далікатная, чорныя з шызым налётам. Плады ядомыя, з сакаўной салодкай мякаццю і характэрным прысмакам, выспяваюць неадначасова ў ліпені — верасні.
Арэал
Расце ў Паўночным паўшар’і. Натуральная вобласць распаўсюджвання іргі ахоплівае горы Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. На поўначы сустракаецца да Бельгіі і Цэнтральнай Германіі. У Паўднёвых Альпах гэты від расце да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Ірга таксама сустракаецца ў гарах Пярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыкі.
На тэрыторыі Расіі ў дзікім выглядзе ірга расце на Каўказе. У садовай культуры акрамя Еўрапейскай часткі Расіі сустракаецца таксама на Урале і ў СібірыБОЛЬШАЯ ДОМАШНЯЯ КУЛИНАРИЯ. ИРГА — полезные лечебные (целебные) свойства .
Від інтрадукаваны на тэрыторыі Беларусі.
Экалогія
Ірга круглалістая расце хутка, плоданасіць з узросту ў 3—4 гады. Яна непатрабавальная да ўмоў росту, здольная нармальна пераносіць маразы да −40 −50 °C, і падчас цвіцення замаразкі да −5 −7 °Сирга sunnygarden . Добра расце на глебах рознага складу і кіслотнасці, аддае перавагу сонечным месцам, у цяні плоданашэнне слабае.
Ірга размнажаецца насеннем і вегетатыўна (зялёнымі тронкамі і каранёвым параснікам).
Хімічны склад
Плады іргі ўтрымліваюць больш 10 % цукру, 0,5—1 % арганічных кіслот (у асноўным яблычную), правітамін А, вітаміны С (да 40 мг%) і групы В, кумарыны, стэрыны, дубільныя рэчывы (да 0,8 %), флаванолы (до 40 %), мікраэлементы (медзь, свінец, кобальт)Ирга — медоносное плодовое и декоративное растение семейства розоцветные. Ягодные растения. .
Выкарыстанне
З XVI стагоддзя ірга культывуецца як дэкаратыўная расліна ў скверах і садках, у тым ліку як элемент для стварэння жывых агароджаў.
У Беларусі, Украіне і сярэдняй паласе еўрапейскай часткі Расіі распаўсюджаная як пладовая і дэкаратыўная расліна.
Ірга з’яўляецца самаплоднай раслінай, дае ўраджай да 15 кг з куста ў дзесяцігадовым узросце, плады спеюць не адначасова.
У кулінарыі
Плады іргі маюць саладкавы вяжучы смак, могуць выкарыстоўвацца ў кулінарыі. Выкарыстоўваюць плады ў свежым выглядзе і для перапрацоўкі. З іх робяць сокі, жэле, джэм, павідла, варэнне, узвары, кісялі, наліўкі, віно; плады таксама сушаць.
У медыцыне
Кара і лісце іргі прымяняюцца ў медыцыне, паколькі валодаюць фітанцыднымі ўласцівасцямі. Адвары кары і лісця валодаюць таксама звязальнымі і ахінальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца пры страўнікава-кішачных захворваннях і для гаення гнойных ран.
Плады іргі — добры полівітамінны сродак, выкарыстоўваюцца ў свежым выглядзе для лячэння авітамінозу, а таксама для ўмацавання нервовай сістэмы, супраць бессані. Свежыя плады і сок іргі могуць выкарыстоўвацца як звязальны сродак, часта ў спалучэнні з сокам дзікіх яблыкаў і груш, прымяняюць для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, звязаных з парушэннем стрававання. Дзякуючы наяўнасці ў пладах β-сітастэрыну, які з’яўляецца антаганістам халестэрыну іх выкарыстоўваюць для прафілактыкі атэрасклерозу.
Ягады іргі і прадукты іх перапрацоўкі рэкамендуецца ўжываць хворым з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.
Расліна неафіцынальная. Саспелыя плады не ападаюць, што дазваляе збіраць іх да першых замаразкаў. Здымаюць плады без пладаножак. Выкарыстоўваюць іх свежымі або сушаць на сонцы ці ў пладова-ягадных сушылках. Лісце нарыхтоўваюць ў маі — чэрвені, кару — увосень.
У пчалярстве
Ірга апыляецца насякомымі. У перыяд цвіцення расліна служыць крыніцай нектару для некалькіх відаў матылькоў. Ірга круглалістая добры меданос, у раёнах масавага вырастання забяспечвае пчолам ранні вясновы ўзятак мёду.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. Лікарські рослини:Енциклопедичний довідник / Відп.ред. А. М. Гродзінський. — К.:Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана,Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN5—88500—055—7
Спасылкі
Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Яблыневыя Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1793 годзе