Андрэеўская царква () — барочная царква Святога Андрэя ў Кіеве, помнік архітэктуры, жывапісу і дэкаратыўнага мастацтва XVIII ст. сусветнага значэння. Рашэннем Вярхоўнай Рады царква была перададзена Сусветнаму патрыярхату ў бязвыплатнае карыстанне.

Гісторыя год Пабудавана ў 1744—1767 гадах (па іншых дадзеных 1749—1754) па праекце архітэктара Барталамеа Растрэлі на Андрэеўскай гары ў памяць наведвання Кіева імператрыцай Лізаветай Пятроўнай, на месцы Крыжаўзвіжанскай царквы. Акрамя гэтага збудавання, ва Украіне ёсць яшчэ адзін твор аўтарства Б. Растрэлі — Марыінскі палац. Кіраўнік будаўніцтва — І. Ф. Мічурын; інтэр’ер (разьба, ляпніна, жывапіс) — А. Антрапаў, Г. Лявіцкі, І. Вішнякоў, П. Барыспалец і іншыя.

Царква была асвечана 19 жніўня 1767 года.

Сёння царква з’яўляецца часткай Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская».

18 кастрычніка 2018 года царква была перададзена Сусветнаму Патрыярхату, на яе тэрыторыі была створана стаўрапігія. 13 снежня 2018 года ў Андрэеўскай царкве адбылася першая архірэйская літургія Патрыяршай Стаўрапігіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Архітэктура Вышыня царквы з крыжам — 46 м (з стылабатам — 60 м), даўжыня — 30 м, шырыня — 23 м.

У афармленні фасадаў Андрэеўскай царквы Растрэлі ўпершыню ўжыў дэкор з чыгуннага ліцця, які раней для культавых пабудоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы не ўжываўся.

Літаратура Дегтярьов М. Г., Корнєєва В. І. Андріївська церква. — К.: Техніка, 1999. — 120 с.: іл.- (Нац. святині України) ISBN 966-575-122-0

Спасылкі Старонка будынка на SkyscraperPage.com Абразы Андрэеўскай царквы Гісторыя царквы на сайце «Народны каталог праваслаўнай архітэктуры»

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кіева Кіеў Катэгорыя:1754 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ва Украіне Катэгорыя:Канстанцінопальскі Патрыярхат