Уло́гава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Палата, за 17 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 1 км на ўсход ад вёскі Сіцянец.
Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня возера 1,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя каля 2,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і пясчаныя. Вышыня схілаў 4—5 метраў. У паўночнай, заходняй і паўночна-заходняй частках катлавіны тэраса вышынёй 0,8—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя. У паўночна-заходняй і заходняй частцы возера берагі сплавінныя (шырыня 5—10 м). Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 2,4 м.
У возера ўпадаюць ручаі, меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы злучана пратокай з возерам УлогаваПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. N 220» плошчай 0,12 км². Сцёк па пратоцы ў раку Палата.
Літаратура
Мельнікаў А. К. Улогава // — С. 162.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты