Арцём Іванавіч Барычэ́ўскі ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1891 года ў вёсцы Сэрныкы (цяпер Зарэчнэнскага раёна Ровенскай вобласці Украіны) у сям’і селяніна. Беларус.

Скончыў 5 класаў. Працаваў цесляром на доследнай станцыі пасёлку гарадскога тыпу Зернавы (цяпер горад Зернаград Растоўскай вобласці). Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года. Прымаў удзел у вызваленні БеларусіОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН» ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ .

Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры прарыве варожай абароны на паўночны захад ад горада Рагачова. 14 ліпеня 1944 г. намеснік камандзіра батальёна капітан Арцём Барычэўскі на чале штурмавой групы адным з першых уварваўся ў горад ВаўкавыскВолковыск 1941—1944 Гродзенскай вобласці Беларусі. Група, захапіўшы цэнтр горада, ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, знішчыўшы 50 агнявых кропак, 8 супрацьтанкавых гармат, дзясяткі салдат і афіцэраў праціўніка.

Пасля вайны маёр А. І. Барычэўскі — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Зернаград Растоўскай вобласці.

Памёр 2 лістапада 1969 года, пахаваны ў Зернаградзе.

Памяць Імем Барычэўскага названая вуліца ў горадзе Зернаградзе.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, капітану Барычэўскаму Арцёму Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5831). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Літаратура

Спасылкі

Боричевский Артём Иванович В сердцах ровенчан — навечно ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА, ПРОЖИВАВШИЕ НА ДОНУ ДО ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Маёры СССР