Каімбрскі ўніверсітэт () — найстарэйшы ўніверсітэт у Партугаліі і адзін з найстарэйшых у Еўропе, заснаваны ў 1290 годзе, размешчаны ў горадзе Каімбры.
Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 тысяч чалавек. 8 факультэтаў, 4 кампусы. Універсітэт мае адну з найстарэйшых і самых багатых у Еўропе акадэмічных бібліятэк. Каімбрскі ўніверсітэт таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў краіны.
На афіцыйных і святочных мерапрыемствах студэнты і выкладчыкі апранаюць асаблівую ўніверсітэцкую форму (traje académico): чорныя плашчы, упрыгожаныя стужкамі. Колеры стужак азначаюць факультэт, а колькасць - год навучання. У сярэдзіне мая, пасля экзаменаў, студэнты Каімбры спальваюць свае стужачкі, адзначаючы свята.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Партугаліі Катэгорыя:З’явіліся ў 1290 годзе Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Партугаліі
Катэгорыя:1290 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Партугаліі