Сэр Джэймс Аляксандр Мірліс (; нар. г., Мінігэф, Шатландыя) — шатландскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1996) "за даследаванні ў галіне інфармацыйнай асіметрыі".
Біяграфія Вучыўся ў Эдынбургскім універсітэце і ў Кембрыджы (тут атрымаў доктарскую ступень). Выкладаў у Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах.
Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1982). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1988-1989).
Навуковыя працы "Тэорыя маральнай рызыкі і неназіральныя паводзіны" (The Theory of Moral Hazard and Unobservable Behavior, 1975).
Спасылкі Аўтабіяграфія Джэймса Мірліса на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга