Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакало́ўскі (, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — ) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вешкі (зараз у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1908 годзе сям’я Сакалоўскіх пераехала ў Мінск. Несцер займаўся ў Першай працоўнай школе, дзе навучыўся спяваць, іграць на балалайцы, быў акцёрам школьнага тэатра. У 1921—1923 гадах працаваў харыстам украінскай тэатральнай трупы. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас стаў акцёрам і хормайстрам Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)САКАЛОЎСКІ НЕСЦЕР ФЁДАРАВІЧ. У 1932—1935 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 1931—1937 гадах кіраўнік самадзейных хораў. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Несцер Сакалоўскі знаходзіўся ў эвакуацыі, потым некаторы час быў чырвонаармейцам, але быў адкліканы з часці для заняткаў творчай працай. З 1943 года быў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамбля песні і танца. З 1944 года начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва.
Памёр 13 лістапада 1950 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творчасць Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень. Найбольш папулярная «Песня пра Нёман» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў.
Памяць
Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў, Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969). У 2015 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці Несцера Сакалоўскага.
Літаратура
т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. Нісневіч І. Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. — Мн., 1969 И песня и слово // Народнае слова. — 1998. — 13 студз. — С. 3. Сакалоўскі Нестар Фёдаравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 636.
Спасылкі Канцэрт-прысвячэнне: да 115-годдзя з дня нараджэння Несцера Сакалоўскага // Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Кампазітары — аўтары гімнаў Катэгорыя:Асобы на марках