Эвандэр Холіфілд (; нар. 19 кастрычніка 1962, Этмар, Алабама, ЗША) — амерыканскі баксёр. Адзіны ў гісторыі прафесійнага бокса чатырохкратны чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе.
Сярэбраны прызёр Панамерыканскіх гульняў у паўцяжкай вазе (1981). Бронзавы прызёр XXIII Алімпійскіх гульняў у паўцяжкай вазе (1984). Абсалютны чэмпіён свету ў першай цяжкай вазе (1988). Чэмпіён свету ў першай цяжкай вазе па версіях WBA (1986—1988), IBF (1987—1988), WBC (1988). Абсалютны чэмпіён свету ў цяжкай вагавой катэгорыі (1990—1992). Чэмпіён свету ў цяжкай вагавой катэгорыі па версіях WBC (1990—1992), IBF (1990—1992, 1993—1994, 1997—1999), WBA (1990—1992, 1993—1994, 1996—1999, 2000—2001),WBF (2010—2011). Тройчы станавіўся «Баксёрам года» па версіі часопіса «Рынг» (1987, 1996, 1997). У дзень свайго 50 годдзя 19 кастрычніка 2012 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Спасылкі
Катэгорыя:Баксёры 1980-х Катэгорыя:Баксёры 1990-х Катэгорыя:Баксёры 2000-х Катэгорыя:Баксёры 2010-х Катэгорыя:Баксёры першай цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры ЗША Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года Катэгорыя:Чэмпіёны Сусветнага баксёрскага савета Катэгорыя:Чэмпіёны Сусветнай баксёрскай асацыяцыі Катэгорыя:Чэмпіёны Міжнароднай баксёрскай федэрацыі