Zilog, Inc. (раней таксама ZiLOG) — амерыканская кампанія, вытворца мікрапрацэсараў, мікракантролераў і ўбудаваных электронных схем.
Гісторыя Кампанія Zilog была заснавана ў 1974 годзе трыма інжынерамі Intel, якіх не задавальняла тое, што Intel надавала мала ўвагі распрацоўцы працэсараў пасля выпуску працэсара Intel 8080.
Ініцыятарам заснавання новай кампаніі быў Федэрыка Фаджын (), галоўны распрацоўшчык працэсара Intel 4004 і Intel 8080, яго асноўнай ідэяй было стварэнне кампаніі, цалкам прысвечанай распрацоўцы мікрасхем. Да новага праекта далучыўся былы менеджар Intel Ральф Унгерман () і японскі інжынер Масатошы Сіма () — таксама рапрацоўшчык Intel 4004.
Першай распрацоўкай кампаніі быў 8-бітны мікрапрацэсар Z80. Створаны на аснове Intel 8080, ён быў аднак значна ўдасканалены і таннейшы.
У 1980 году Zilog стала даччынай кампаніяй Exxon, але адміністрацыя і супрацоўнікі выкупілі кампанію назад у 1989. У 1998 Zilog была набыта кампаніяй Texas Pacific Group, якая рэарганізавала яе ў канцы 2001 года. У студзені 2008 года Zilog адхіліла прапанову Universal Electronics Inc па набыцці кампаніі.
У снежні 2009 года карпарацыя IXYS выкупіла Zilog за 62.4 мільёна долараў.
У лютым 2012 года кампанія анансавала выпуск новага пакалення мікрапрацэсараў Z8051.
У жніўні 2017 года Zilog разам з IXYS былі купленыя кампаніяй Littelfuse за 750 мільёнаў долараў.
Працэсары і мікракантролеры Zilog Zilog Z80 (1976 год) Zilog Z8000 (1978 год) Zilog Z8 (1979 год) Zilog Z800 (1985 год) Zilog Z80000 (канец 1985 года) Zilog Z280 (пачатак 1986 года) Zilog Z180 (канец 1986 года) Zilog Z380 (1994 год) Zilog eZ80 (2001 год) Zilog eZ8 (2005 год) Zilog Z16 (2006 год) Zilog Z8051 (2012 год)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Zilog
Катэгорыя:Вытворцы электронікі ЗША