Афанасій, свецкае імя Антон Вікенцьевіч Ма́ртас ( — , Буэнас-Айрэс) — праваслаўны манах і святар, епіскап Віцебскі і Полацкі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1933).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Вікенція Мартаса. Скончыў Навагрудскую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўніверсітэта пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. Архімандрыт (1938). Служыў у мястэчку Кодзень на Падляшшы, рускай калоніі Благадатнае паблізу Варшавы, горадзе ВаломінНа ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас) // Царква, churchby.info. Служыў святаром на Холмшчыне (з 1940).
Епіскап Віцебскі і Полацкі (з 8.3.1942). Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабору (30.8—28.9.1942), на якім была абвешчана аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы. З 1944 года ў Германіі кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі. 6 мая 1946 года далучыўся, разам з іншымі беларускімі епіскапамі, да Рускай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў архіепіскап РЗПЦ у Аргенціне, з 1970 года ў Аўстраліі (архіепіскап Сіднейскі і Новазеландскі). З 1971 года жыў у Аргенціне.
Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк.
Навуковая дзейнасць Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матырыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Германія, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Мінск, 1990).
Літаратура Белая книга. Жизнь и деятельность архиепископа Афанасия (Мартоса). — Буэнос-Айрес: Общество почитателей Его Высокопреосвященства архиепископа Афанасия. — 1971 К 50-летию монашеского пострига архиепископа Афанасия (по отрывкам из неизданной его книги «На ниве Христовой») // «Православная Русь». — 1978. — № 8. — С. 13-14 Седляревич М. 40-летие архиерейского служения // «Православная Русь». — 1982. — № 5. — С. 11 М. Т. Памяти архиепископа Афанасия // «Православная Русь». — 1983. — № 22. — С. 10 Седляревич М. Памяти Архиепископа Афанасия // «Православная Русь». — 1983. — № 22. — С. 9-10 Слово Преосвященного архиепископа Лавра, сказанное на отпевание Преосвященного архиепископа Афанасия // «Православная Русь». — 1983. — № 22. — С. 10
Служение епископа Афанасия (Мартоса) // Корнилов А. А. На службе эмиграции. Духовенство лагеря перемещенных лиц Фишбек. — Нижний Новгород: НИЦ «Русское зарубежье». — 2004. — С. 27-32 Кинстлер А. В., Корнилов А. А. Деятельность епископа Афанасия (Мартоса) во главе северогерманского викариатства (1946—1950 гг.) // Вестник ПСТГУ. Серия II: История. История Русской Православной Церкви. 2019. — Вып. 87. — С. 108—123 Слесарев А. В. История переговоров с иерархом РПЦЗ архиепископом Афанасием (Мартосом) о возглавлении белорусских приходов в диаспоре (1959—1974 гг.) // Христианское чтение. — 2020. — № 5. — С. 158—178.
Катэгорыя:Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі Катэгорыя:Епіскапы полацкія Катэгорыя:Беларусы ў Аргенціне Катэгорыя:Епіскапы навагрудскія і слонімскія Катэгорыя:Епіскапы Рускай замежнай царквы