Рой Глаўбер (, нар. , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) годзе «за ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці». У цяперашні час — прафесар фізікі ў Гарвардскім універсітэце.
Біяграфія Глаубер скончыў у Нью-Ёрку Навуковую школу Бронкса — знакамітую дзяржаўную спецшколу. З 1941 г. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы (ЗША). З другога курсу ўдзельнічаў у манхэтэнскім праекце, дзе займаўся разлікам крытычнай масы бомбы. Гэта сведчыць аб яго здольнасцях, бо ў той час яму было ўсяго 16 гадоў. Пасля двух гадоў удзелу ў праекце працягнуў навучанне, атрымаў ступень бакалаўра (1946) і доктарскую ступень (1949) ў Гарвардскім універсітэце. З 1976 года працуе прафесарам у Гарвардзе. У розныя гады працаваў часова ў ЦЕРНе, універсітэце Лейдэна і Калеж дэ Франс у Парыжы.
Працы Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі. Распрацаваў матэматычнае апісанне кагерэнтнага выпраменьвання. Увёў паняцце сціснутае святло. Таксама займаўся сутыкненнямі высокаэнергетычных часціц і адронаў.
У 2005 годзе атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Іншая палова прысуджана Джону Холу і Тэадору Хэншу.
З'яўляецца захавальнікам веніка ў камітэце шнобелеўскай прэміі. Абавязаны падмятаць папяровыя самалёцікі пасля працэдуры ўручэння.
Спасылкі Інфармацыя з сайта Гарвардскага ўніверсітэта Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі Катэгорыя:Члены Еўрапейскай акадэміі