Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе ці літаральна Чэшская вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Празе () — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі — па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.

Імя ўніверсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.

Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб'яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп'ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.

Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.

Гл. таксама Карлаў універсітэт Чэшская нацыянальная тэхнічная бібліятэка

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Празе Катэгорыя:1707 год у Еўропе