Зямля Мілна (; ) — буйны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Грэнландыі. Размешчаны ў фіёрдзе Скорсбі. Плошча — 3913 км². Мае каля 113 км у даўжыню і да 45 км — у шырыню. Найвышэйшы пункт вострава мае вышыню 2 200 м над узроўнем мора. Незаселены, бліжэйшы населены пункт — Ілаккортаарміут, размешчаны на паўвостраве Зямля Джэймсан.
Названы ад імя афіцэра брытанскага каралеўскага флоту Дэвіда Мілна.
Катэгорыя:Астравы Грэнландыі