Берлінская гарадская электрычка (S-Bahn) () — прыгарадна-гарадскі цягнік, адзін з відаў грамадскага транспарту ў Берліне і Брандэнбургу, Берлінскай агламерацыі.
Чыгуначная сетка берлінскай гарадской электрычкі даўжынёй 331 км мае 165 станцый. Колькасць перавезеных пасажыраў у 2006 годзе склала 375,000,000 чалавек. Многія лініі берлінскай гарадской электрычкі абслугоўваюць таксама прыгарады Берліна: Патсдам, Араніенбург, Бланкенфельдэ-Малаў, Бернал, Тэльтаў, Хенігсдорф, Эркнер, Кёнігс-Вустэрхаўзен, Штраўсберг, Біркэнвердэр, Хоэн-Ноендорф
Маршруты і лініі На лістапад 2007 года існавала 15 маршрутаў берлінскай электрычкі. S1 Ванзэе — Араніенбург S2 Бланкэнфельдэ — Бернаў S25 Тэльтаў Штат — Хенігсдорф S3 Осткройц — Эркнер S41 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, па гадзіннікавай стрэлцы) S42 Гезундбрунэн — Зюдкройц — Гезундбрунэн (кольцавы, супраць гадзіннікавай стрэлкі) S45 Аэрапорт Шонефельд — Зюдкройц (Бундэсплац) S46 Кёнігс Вустэрхаўзэн — Вэстэнд S47 Шпіндлерсфельд — Германштрасэ (Шонэвайдэ) S5 Шпандаў — Страўсберг-Поўнач S7 Патсдам (цэнтральны вакзал) — Арэнсфельдэ S75 Вэсткройц — Вартэнберг — (Ліхтэнберг) S8 (Цойтэн) Берлін-Грунаў — Біркэнвердэр S85 (Грунаў) Шонэвайдэ — Вайдманслюст S9 Аэрапорт Шонэфельд — Панкаў — (Бланкенбург)
Нумар маршруту можа быць адназначным або двухзначным. Маршруты з агульнай першай лічбай заўсёды маюць агульныя ўчасткі пуці.
Спасылкі
Афіцыйны сайт S-Bahn Berlin GmbH
Катэгорыя:S-Bahn Германіі Катэгорыя:Транспарт Берліна Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Берліне