Вэньянь (вэньянь 文言, літаральна літаратурная мова, суч. кіт. 文言文 wényánwén) — мова на аснове старажытнакітайскай, якая выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы ў Кітаі да Руху 4 мая, а таксама ў Японіі, Карэі, В’етнаме і іншых краінах рэгіёна.
Асаблівасці мовы
Класічная кітайская адрозніваецца лаканічнасцю — тэкст на вэньяне змяшчае прыкладна ўдвая менш іерогліфаў, чым такі ж тэкст на сучаснай кітайскай. Гэтаму спрыяе тое, што ў вэньяне: пераважаюць аднаскладовыя словы (запісваюцца адным іерогліфам), у той час як у сучаснай кітайскай пераважаюць двухскладовыя (запісваюцца двума іерогліфамі); многія словы-іерогліфы ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы; выкарыстоўваецца апора на кантэкст, якая дазваляе, у прыватнасці, пазбегнуць лішніх пранаміналізацый (ужывання займеннікаў), частае невыкарыстанне дзейніка наогул; адсутнічаюць знакі прыпынку; адсутнічае афіксацыя.
Катэгорыя:Старажытныя мовы Катэгорыя:Кітайская мова