Першы маршал Імперыі () — вышэйшае воінскае званне Італіі у 1938—1946 гадах.

Званне ўсталявана 30 сакавіка 1938 года па прапанове Беніта Мусаліні ў сувязі з перамогай у Эфіопіі і абвяшчэннем Імперыі.

Званне ўсталявана законам, прынятым Каралеўскім Сенатам і Палатай дэпутатаў і адразу ж было прысвоена Каралю Італіі Віктору Эмануілу III і Беніта Мусаліні. Гэта выклікала незадавальненне ў манархічных кругах, якія не прынялі становішча, пры якім у ваеннай іерархіі ёсць асоба, роўная Каралю.

Гл. таксама Маршал Італіі

Спасылкі Знакі адрознення Першага маршала Імперыі на сайце Арміі Італіі

Катэгорыя:Воінскія званні Італіі