Нікалас Бломберген (; , Дордрэхт, Нідэрланды — , Тусан, Штат Арызона, ЗША) — амерыканскі фізік нідэрландскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981) (сумесна з Артурам Шаўлавым).
Біяграфія Бломберген з’ехаў з разбуранай ў Другой сусветнай вайне Галандыі ў 1945 годзе з мэтай ажыццявіць даследаванні для атрымання ступені кандыдата навук. За шэсць тыдняў да яго прыбыцця прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Э. М. Пёрсел (сумесна са сваімі аспірантамі Торы і Паўндам) адкрыў з’яву ядзернага магнітнага рэзанансу. Бломбергена нанялі для распрацоўкі першага апарата для ЯМР. Падчас вучобы ў Гарвардзе ён наведваў лекцыі Швінгера, Ван Флека і Кембла. Сваю дысертацыю ён падаў на абарону як у Лейдэне, так і ў Гарвардзе. Ступень доктара ён атрымаў у 1948 годзе ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля нядоўгай працы постдокам у Галандыі ён перайшоў у Гарвард і быў прыняты малодшым членам у ганаровае Таварыства супрацоўнікаў Гарварда (Harvard Society of Fellows) ў 1949 годзе і дацэнта (assistant professor) у 1951 годзе.
У 1958 годзе ён становіцца грамадзянінам ЗША.
У 1978 годзе ён узнагароджваецца медалём Лорэнца. У 1981 годзе Бломберген (сумесна з А. Л. Шаўлавым і К. Сігбанам) узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі». Бломберген і Шаўлаў даследавалі рэчыва, дэтэкцыя якога без лазераў была б немагчымая. Да гэтага Бломберген мадыфікаваў мазер Чарлза Таўнса. У 2006 годзе Бломберген працуе ва ўніверсітэце Арызоны.
Бломберген працягнуў акадэмічную лінію, плённую на нобелеўскіх лаўрэатаў, пачынаючы з лорда Рэлея (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1904 год), працягваючы Дж. Дж. Томсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1906), Эрнэстам Рэзерфордам (Нобелеўская прэмія па хіміі за 1908 год), Оўэнам Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1928) і настаўнікам Бломбергена — Эдвардам Пёрселам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1952). Таксама на яго аказалі ўплыў Джон ван Флек (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1977) і Персі Брыджмен (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1946).
Узнагароды і званні Карэспандэнт Каралеўскай акадэміі навук у Амстэрдаме, 1956 Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, 1956 Супрацоўнік таварыства Гугенхайма, 1957 Прэмія Олівера Баклі ад Амерыканскага фізічнага таварыства, 1958 Прэмія Морыса Лібмана ад Інстытута радыёінжынераў, 1959 Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 1960 Медаль Сцюарта Балантайна ад Інстытута Франкліна ў Філадэльфіі, 1961 Нацыянальны навуковы медаль ад прэзідэнта ЗША, 1974 Замежны ганаровы член Індыйскай акадэміі навук у Бангалоры, 1978 Медаль Лорэнца ад Каралеўскай акадэміі навук, Амстэрдам, 1979 Медаль Фрэдэрыка Іўса ад Амерыканскага аптычнага таварыства, 1979 Замежны член французскай Акадэміі навук у Парыжы, 1980 Ганаровы вучоны ўніверсітэта Фон Гумбальта, 1980 Ганаровы член Нацыянальнай інжынернай акадэміі, ЗША, 1984 Доктар honoris causa МДУ імя Ламаносава,
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта