Расел Алан Халс (; нар. , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Джозефам Тэйларам.
Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе. Праводзячы назіранні на Радыётэлескопе ў Арэсіба яны ўпершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.
У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку