Ударная ўстаноўка (барабанная ўстаноўка, драмз ад Драмз — артыкул у Кароткім энцыклапедычным слоўніку джаза, рок- і поп-музыкі) — набор барабанаў, талерак і іншых ударных інструментаў, прыстасаваны для зручнай ігры музыканта-барабаншчыка. Звычайна выкарыстоўваецца ў джазе, року і поп-музыцы.
На асобных інструментах устаноўкі граюць барабаннымі палачкамі, рознымі шчоткамі і выбівачкамі. Для ігры на хай-хэце і бас-барабане выкарыстоўваюцца педалі, таму барабаншчык іграе, седзячы на спецыяльным крэсле ці зэдліку.
Розныя жанры музыкі дыктуюць стылістычна адпаведны склад інструментаў у барабаннай устаноўцы.
Катэгорыя:Ударныя музычныя інструменты