Ішэмічная хвароба сэрца (ІХС; , ад  — «затрымоўваю, стрымліваю» і αἷμα - «кроў») — паталагічны стан, які характарызуецца абсалютным або адносным парушэннем кровазабеспячэння міякарда з прычыны пашкоджання каранарных артэрый. Ішэмічная хвароба сэрца прадстаўляе сабой абумоўленае разладам каранарнага кровазвароту паражэнне міякарда, якое ўзнікае ў выніку парушэння раўнавагі паміж каранарным крывацёкам і метабалічнымі патрэбамі сардэчнай мышцы. Іншымі словамі, міякард мае патрэбу ў большай колькасці кіслароду, чым яго паступае з крывёю. ІХС можа працякаць востра (у выглядзе інфаркту міякарда), а таксама хранічна (перыядычныя прыступы стэнакардыі).

Літаратура

Катэгорыя:Кардыялогія Катэгорыя:Захворванні сасудаў Катэгорыя:Захворванні сэрца