Юрый Малееў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі і жаночага клуба «Дынама-БДУФК».
Кар’ера
Ігравая У савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 годзе ў складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога завяршыў кар’еру ў 2003 годзе.
У 1995—1996 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская У 2003 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 годзе па сярэдзіну 2006 года — галоўным трэнерам жодзінцаў. У другой палове 2006 года ўзначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі (1993 года нараджэння).
У сакавіку 2010 года прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.
У студзені 2014 года, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнераЮрий Малеев вошел в тренерский штаб «Минска». Застаўся ў трэнерскім штабе і пасля звальнення ўлетку 2014 года Андрэя Скорабагацькі і прызначэння галоўным трэнерам Андрэя Пышніка.
У студзені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Георгій Кандрацьеў, Малееў перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жаночай камандыМалеев возглавил женскую команду «Минска». Разам з жаночай камандай тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі, двойчы перамог у Суперкубку Беларусі. У студзені 2019 года пакінуў пасадуМалеев покинул пост главного тренера женской команды «Минска».
У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай БеларусіМалеев назначен главным тренером женской сборной Беларуси. У пачатку 2020 года таксама ўзначаліў новаўтвораны клуб «Дынама-БДУФК», які ў першым жа сезоне перывёў да перамогі ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.
Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні
Ігравыя Чэмпіён Беларусі: 1996 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001
Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011 Пераможца жаночага чэмпіянату Беларусі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК СКВІЧ Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Атака Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Завіша Быдгашч Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па футболе