Каліфарнійскі ўніверсітэт (), UC — аб'яднанне 10 публічных каліфарнійскіх універсітэтаў. Статус «публічны» азначае, што сістэма атрымлівае фінансаванне з шэрагу крыніц, уключаючы бюджэт штата Каліфорнія (каля траціны ўсяго фінансавання), і кіруецца Саветам рэгентаў Каліфарнійскага ўніверсітэта (), які прызначаецца губернатарам штата.

Усяго ў сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі навучаецца больш 191 000 студэнтаў. Найстарэйшым і адным з самых прэстыжных у сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі з'яўляецца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, заснаваны ў 1868 годзе.

Структура ўніверсітэта Каліфарнійскі ўніверсітэт у Бельмонце (Belmont), IOU Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (Berkeley) — галоўны кампус Школа бізнесу Хааза (Haas School of Business) Інстытут бізнесу і эканамічных даследаванняў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэвісе (Davis), UC Davis Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне (Irvine), UCI Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (Los Angeles), UCLA Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе (Merced) Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе (Riverside) Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (San Diego), UCSD Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска (San Francisco) Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары (Santa Barbara), UCSB Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе (Santa Cruz) а таксама Каледж права Хейстынгса (Hastings College of the Law) Абсерваторыя Ліка (Lick Observatory) Інстытут акіянаграфіі Скрыпса (Scripps Institution of Oceanography)

Даследчыя цэнтры Каліфарнійскі ўніверсітэт кіруе шэрагам даследчых цэнтраў (нацыянальныя лабараторыі) Міністэрства энергетыкі ЗША. На 2006 год пад кіраваннем універсітэта знаходзіліся Ліверморская нацыянальная лабараторыя і Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі. Раней універсітэт таксама кіраваў і Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыяй.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Спасылкі University of California (афіцыйны сайт)

* Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі