Вадзім Васілевіч Свіры́даў (, вёска Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; член-карэспандэнт з 1980). Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976).
Біяграфія Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952). З 1955 года ў БДУ, з 1965 года загадчык кафедры, адначасова ў 1979—1993 гадах дырэктар Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
Сям’я
сын Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў (нар. 1960) — доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, яго жонка — Таццяна Віктараўна Свірыдава (Мазалеўская) (нар. 1978) — кандыдат хімічных навук.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па фотахіміі неарганічных сістэм, хіміі фатаграфічных працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Устанавіў заканамернасці тэрмічнага раскладання, фатолізу і радыёлізу цвёрдых соляў металаў, фотахімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых цел ў водным асяроддзі, фарміравання ультрадысперсных складаных аксідаў з сумесна абложаных гідраксідаў металаў. Выявіў эфекты істотнага павышэння святлоадчувальнасці ў мікрагетэрагенных сістэмах і ўсталяваў заканамернасці фотахімічных працэсаў у фотахромных мікрагетэрагенных сістэмах на аснове галагенідаў розных металаў. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналагічныя прынцыпы атрымання тонкіх плёнак металаў з выкарыстаннем рэакцый хімічнага аблогі ў водных растворах, прынцыпы фотаселектыўнай аблогі металаў і выкарыстання для атрымання нясрэбраных і срэбраных фатаграфічных малюнкаў.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 4 навучальных дапаможнікаў, больш за 120 вынаходак.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (1998).
Навуковыя працы Фотохимия и радиационная химия твердых неорганических веществ. Ч. 1. — Мн., 1964. Химическое осаждение металлов из водных растворов. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
Памяць Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска {ref-ru}.
Літаратура
Спасылкі Памяти учёного: Свиридов Вадим Васильевич Вадзім Васілевіч Свірыдаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Свиридов Вадим Васильевич // История БГУ
Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне