Станіслаў Незабітоўскі (Незабытоўскі) (, в. Ятра, цяпер Навагрудскі раён — ) — дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст. Падчашы калішскі. Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. З 1670-х жыў у Слуцку. Кіраваў адміністрацыяй Багуслава Радзівіла ў Слуцкім княстве. Удзельнічаў у кальвінскіх сінодах Навагрудскай акругі. Выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ.

У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі нясвіжскага ардыната Караля Станіслава Радзівіла, а пазней падпісаў з Сапегамі дамову наконт пераходу «нойбургскіх уладанняў» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў Багуслава Радзівіла. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства Казіміра Яна Сапегі, які тымчасова быў у канфлікце з каталіцкім клірам і асабіста з віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім, які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у Карла Філіпа Нойбургскага ў 1700 годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з СапегаміВіцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007..

Аўтар успамінаў на польскай мове, дзе паказаныя падзеі і факты грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця 1682—1700 г. на Новагародчыне і Случчыне.

Унук С. Незабітоўскага — Багуслаў Фелікс Незабітоўскі.

Творы Dzienniki 1695—1700. Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, Poznań 1998, 374 s. ISBN 83-232-0775-5

Гл. таксама Рух пасесараў нойбургскіх маёнткаў

Літаратура

Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.

Станіслаў Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Падчашыя калішскія Катэгорыя:Кальвіністы