Вальтэр Вільгельм Георг Ботэ (; ,  — , ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1954). Унёс значны ўклад у ядзерную фізіку.

Навуковыя працы

Метад супадзенняў і касмічнае выпраменьванне Менавіта Вальтэр Ботэ сумесна са сваім супрацоўнікам Вернерам Кольхёрстэрам даказалі пры дапамозе метаду супадзенняў існаванне пранікальнага касмічнага выпраменьвання, якое было адкрыта ў 1912 г. у эксперыментах Віктара Геса на паветраным шары.

У 1929 г. Ботэ і Кольхёрстэр распрацавалі адмысловы метад, пры якім паказанні двух паасобных лічыльнікаў Гейгера рэгістраваліся толькі тады, калі яны адбываліся ў пэўнай часовай паслядоўнасці. Такі падлік супадзенняў дазволіў прасачыць шлях часціцы праз лічыльнікі.

Адкрыццё нейтрона Ботэ і яго студэнт Герберт Бекер былі першымі, хто займаўся адкрыццём нейтрона. У 1930 г. яны апісалі незвычайны тып «гама-прамянёў», які ўзнікаў пры апраменьванні берылію альфа-часціцамі, якія ўзнікаюць пры распадзе палонію. Гэты эксперымент яны праводзілі з мэтай праверкі тэорыі Эрнэста Рэзерфорда і, каб высветліць, ці выпраменьваюцца пры гэтым высокаэнергетычныя часціцы.

Ботэ займаўся фундаментальнымі ўласцівасцямі структуры атама. Па прычыне, што ён практычна не цікавіўся медыцынскімі даследаваннямі, то прапанову аб працы ў Гайдэльбергу варта разглядаць, як спробу ўтрымаць ад эміграцыі вядучага нямецкага фізіка-эксперыментатара. У 30-х гадах ён разам з супрацоўнікамі быў адным з першых навукоўцаў, якія назіралі эфект «ядзернага фотаэфекту» (узаемадзеянне атамнага ядра з фатонамі), правялі ядзерна-спектраскапічныя даследаванні і вырабілі штучныя ізатопы.

Узнагароды У 1952 г. Ботэ атрымаў ордэн Pour le Mérite. У 1953 г. Ботэ быў узнагароджаны медалём імя Макса Планка. У 1954 г. Ботэ атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы

«За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці». Па прычыне дрэннага здароўя Ботэ быў не ў стане паехаць у Стакгольм. Па жаданні Ботэ прэмію атрымала яго дачка Алена Рыдэль. У 1956 г. Ботэ стаў ганаровым доктарам Гісэнскага ўніверсітэта. У 1993 г. вуліца Эрнста Тэльмана была перайменавана ў вуліцу Вальтэра Ботэ. Ботэ быў членам саксонскай акадэміі навук у Лейпцыгу.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Гісторыя адкрыцця нейтрона

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Pour le Mérite Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка Катэгорыя:Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Германія)