Майкл Джон Сміт (; — ) — астранаўт НАСА. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго першага палёту. Падпалкоўнік ВМС ЗША.
Падрыхтоўка да касмічнага палёту Сміт быў запрошаны ў НАСА ў якасці кандыдата ў астранаўты ў траўні 1980 года ў складзе 9-га набору. Пачаў праходжанне курса агульнакасмічнай падрыхтоўкі (АКП) з ліпеня 1980 года. Па заканчэнні навучання ў жніўня 1981 года атрымаў кваліфікацыю «спецыяліст палёту» і атрымаў прызначэнне ў Аддзел астранаўтаў НАСА.
Касмічныя палёты Першы палёт — STS-51L шатла «Чэленджэр». Старт зроблены 28 студзеня 1986 года, Сміт ляцеў у якасці спецыяліста палёту. Праз 73 секунды пасля старту з-за дэфекту ўшчыльняльнага кольца цвёрдапаліўнага паскаральніка шатл выбухнуў, увесь экіпаж загінуў.
Узнагароды Медаль «За касмічны палёт» (1986), Касмічны медаль пашаны Кангрэса (2004), Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (ЗША), Крыж лётных заслуг (ЗША), Паветраны медаль (ЗША) (16 медалёў), Крыж «За адвагу» (Паўднёвы В’етнам).
Спасылкі
Spacefacts biography of Michael J. Smith
Катэгорыя:Загінулыя касманаўты Катэгорыя:Астранаўты ЗША