Аляксандр Сялява (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец бялыніцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце гуляў за магілёўскае «Хімвалакно» і барысаўскі БАТЭ-РМ, вучыўся ў мінскім РВАР. Пазней апынуўся ў дублі барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 года з-за медыцынскіх праблем. Паўторнае абследаванне праз паўтары гады праблем не выявіла. З 2010 года выступаў за «Клечаск», дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У 2012 годзе перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 замацаваўся ў аснове жодзінскага клуба на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, у верасні 2014 года вярнуўся на поле і зноў замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ».
У канцы 2015 года цікавасць да Сялявы стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Ігарам Бурко афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў строй і заваяваў месца ў асноўным складзе салігарчан. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам». У першай палове сезона 2017 у асноўным выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сезон.
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам». У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў другой палове 2020 года стаў радзей з’яўляцца на полі.
У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама», дзе стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года перайшоў у «Растоў». Пакінуў растоўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года.
У ліпені 2023 года зноў далучыўся да мінскага «Дынама». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам.
Міжнародная кар’ера У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў у яе трапляць. 14 жніўня 2013 года вярнуўся ў зборную ў матчы супраць Ісландыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 года яшчэ чатыры матчы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацый УЕФА супраць Албаніі (0:2).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2017, 2019, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль БАТЭ 18 3 2010 Д3 Клечаск 20 2 2011 Д2 Клечаск 24 3 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 6 0 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 29 3 2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ 16 1 2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 0 2016 Д1 Шахцёр 14 0 2017 Д1 Шахцёр 23 1 2018 Д1 Шахцёр 25 0 2019 Д1 Шахцёр 29 0 2020 Д1 Шахцёр 22 0 2021 Д1 Дынама 27 0 2021/22 (2) Д1 Растоў 7 0 2022/23 Д1 Растоў 12 1 2023 (2) Д1 Дынама 14 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Клечаск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў