Уладзімір Мароз (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца (часам гуляў на пазіцыі абаронцы).

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», пасля гуляў у розных клубах. У 2007—2008 гадах выступаў ва Украіне за дубль запарожскага «Металурга».

У студзені 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». У якасці іграка асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. На наступны год таксама нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, у асноўным на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2014, аднак, амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У снежні 2014 года пакінуў «Дняпро» па заканчэнні кантракта.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў