Нептуній () Np — штучны радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 93; адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 227—241; найбольш устойлівы 237Np (перыяд паўраспаду 2,20 гадоў, α-выпрамяняльнік). У вельмі нязначнай колькасці знойдзены ва ўранавых рудах. Першы трансуранавы элемент; адкрыты Эдвінам Матысан Мак-Міланам і Ф.Эйблсанам у 1940; назва — ад планеты Нептун.
Крохкі серабрыста-белы метал, tпл 639 °C, шчыльнасць 20450 кг/м³. Вельмі рэакцыйназдольны (ступень акіслення ў хімічных злучэннях ад +3 да +7). Утвараецца ў ядзерных рэактарах пры працяглым апрамяненні урану, вылучаюць як пабочны прадукт пры атрыманні плутонію. Ізатоп 237Np выкарыстоўваюць для вытворчасці плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў 2,6∙10−6 Бк/л. Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Актыноіды