Чавуская ратуша — колішняя ратуша, якая размяшчалася ў цэнтральнай частцы Чавусаў.

Старая ратуша з'яўляецца першым каменным адміністрацыйным будынкам у Чавусах. Была пабудавана ў другой палове XVII ст. у стылі барока. Мела вежавую кампазіцыю з купальным завяршэннем, вялікі гадзіннік. Комплекс крам у адвольным парадку размяшчаўся вакол ратушы на плошчы.

Прастаяла больш за 200 гадоў, паступова руйнуючыся, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя прыйшла ў непрыдатнасць.

Новая ратуша пабудавана ў 1780 годзе на месцы, дзе зараз знаходзіцца мемарыяльны комплекс у гарадскім парку. На працягу 70 гадоў у горадзе было дзве ратушы.

У 1840 годзе будынак Новай ратушы быў рэканструяваны і ў ім была адкрыта Праабражэнская царква. Але на старым падмурку храм пачаў хутка разбурацца, і ўжо ў 1864 годзе царкву разабралі .

Спасылкі

Чавусы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Славутасці Чавусаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1780 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1864 годзе Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:1780 год у Беларусі