Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава — галерэя Светлагорска, створана 19 верасня 1992 года. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнай ўстановы культуры «Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей».
У 4-х выставачных залах экспазіцыйнай плошчай 232 м², экспануюцца творы вядомых прафесійных мастакоў Беларусі, далёкага і блізкага замежжа.
Неаднаразова паказвалі свае персанальныя выставы народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Барыс Аракчэеў, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Стэльмашонак; акадэмікі жывапісу і графікі: Анатоль Бараноўскі, Уладзімір Зінкевіч, Віктар Альшэўскі, Уладзімір Савіч, Уладзімір Басалыга, Валерый Славук, Фелікс Янушкевіч, Уладзімір Вішнеўскі, Павел Татарнікаў і інш.
Асноўны фонд карціннай галерэі налічвае больш за 450 работ: жывапіс, графіка, скульптура. Навукова-дапаможны фонд — 82 работы.
Штогод у карціннай галерэі экспануецца больш за 50 стацыянарных, выязных і абменных выстаў, з наведваннем каля 12000 чалавек. Праводзіцца каля 600 экскурсій, лекцыі.
Карцінная галерэя «Традыцыя» ўдастоена Міжнароднай прэміі часопіса «Актуалідат ХХ стагоддзе» ў Іспаніі.
Выстаўкі 2011 года
выкладчыкаў и студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, куратар — Уладзімір Зінкевіч (Мінск) Яўгена Шаціхіна (Рэчыца) «Памятае зямля беларуская», куратар — Уладзімір Уродніч (Мінск) «Подых вясны», мастакі Гомеля Андрэя Крылова (Гомель) Віктара Чарнаволенка (Масква) Нінэль Шчаснай (Мінск) Ніны Файбушэвіч (Рагачоў) Святаслава Федарэнка (Мінск) Уладзіміра Зінкевіча (Мінск) Гаўрылы и Канстанціна Вашчанкі (Мінск) Ігара Гардзіёнка і Вольгі Гардзіёнак–Кірэевай (Мінск) Яўгена Барысенкі (Светлагорск)Выстаўкі 2011 года
Спасылкі Старонка музея Ізяслаў Катляроў. Гісторыя «Традыцыі» ў успамінах. Светлагорскія навіны Изяслав Котляров Светлогорской картинной галерее «Традиция» им. Г. Прянишникова исполняется 30 лет // Светлагорскія навіны
Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культура Светлагорска Катэгорыя:Мастацкія музеі Беларусі