Арчэр Джон Портэр Марцін (; , — ) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).
Біяграфія і працы Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р. Л. М. Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946—1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндхавен (Нідэрланды).
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р. Л. М. Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.
Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі