Эдвін Крэбс (, , Лансінг — , Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне разам з Э. Фішэрам у 1992 годзе «за адкрыцці, якія тычацца зваротнага фосфарыліравання бялкоў як механізму біялагічнай рэгуляцыі».
Біяграфія Эдвін Крэбс нарадзіўся 6 чэрвеня 1918 года ў мястэчку Лансінг (штат Аёва) у сям’і прэсвітарыянскага святара. Крэбс паступіў у 1936 годзе ва ўніверсітэт Ілінойса. Пасля яго заканчэння ў 1940 годзе, атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе ў Вашынгтонскім універсітэце ў Сэнт-Луісе (Сэнт-Луіс, Місуры), якую скончыў у 1943 году. Да 1946 года служыў у ваенна-марскіх сілах ЗША. Пасля дэмабілізацыі Крэбс працягнуў навуковаю адукацыю ў біяхімічнай лабараторыі Карла і Тэрэзы Коры, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію ў 1947 годзе за даследаванні ператварэння глікагену. Там ён займаўся узаемадзеяннем пратаміну і фосфарылазы. Праз два гады ў 1948 годзе Крэбс вырашыў працягнуць заняткі біяхіміяй і пачаў працаваць ва ўніверсітэце Вашынгтона ў Сіэтле. У 1953 годзе разам з Эдмандам Фішэрам, які прыехаў ва ўніверсітэт з Швейцарыі, стаў займацца даследаваннем рэгуляцыі актыўнасці глікагенфосфарылазы.
Яны вывучалі фермент глікагенфосфарылазы і выявілі, што серыя рэакцый, выкліканых гармонамі і кальцыем, прыводзіць да актывацыі-інактывацыі гэтага ферменту. Актывацыя-інактывацыі ферменту выклікалася яго зваротным фосфарыліраваннем. Працэс, які адкрылі Фішэр і Крэбс, каталізуе двума ферментамі: пратэінкіназай і фасфатазай. Пратэінкіназы (найбольш распаўсюджаная з іх — тыразінкіназа) пераносіць фасфатных групу з АТФ на гідраксільную групу ферменту. Пры гэтым канфармацыя ферменту змяняецца, і ён становіцца каталітычна актыўным. Затым бялковая фасфатазы адчыплыет фасфатную групу, і фермент вяртаецца ў першапачатковую неактыўную форму. Аказалася, што такое цыклічнае рэгуляванне ферментатыўнай актыўнасці і адпаведных метабалічных працэсаў надзвычай шырока распаўсюджана ў прыродзе.
Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхімічных рэакцый у клетках.
Разам з Э. Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, што зваротна фасфарыліруюць бялкі.
Крэбс памёр 21 снежня 2009 года. У яго засталіся жонка Вірджынія і трое дзяцей.
Узнагароды 1992 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1989 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1989 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1978 — Міжнародная прэмія Гайрднера
Бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі Hughes, R. 1998. After the Prize Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Нацыянальная АН ЗША: Эдвін Крэбс. Мемуары.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні