Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей у Ветцы.

Заснаваны рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 года. Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 года. У 2005 годзе пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — дом купца Грошыкава (1897 года пабудовы). Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Фёдара Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея.

Колькасць экспанатаў на канец 2016 года — 11283 адзінкі захоўвання. Агульная плошча — 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.

У Веткаўскім музеі захоўваецца вялікая колькасць неглюбскіх ручнікоў.

Экспазіцыя На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і іншае.

На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве XVIII ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (XVIII ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы XVII — пачатку XX стст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.

Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі XVI — пачатку XIX стст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі XVI—XVII стст. і інш., а таксама манускрыпты XVI — пачатку XX стст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (даравальных, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».

Дырэктары

Фёдар Шкляраў (1978?-1988) Галіна Нячаева (1988—2026?) Юрый Катляроў (з 2026?)

Узнагароды

Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «За духоўнае адраджэнне» ў 2008 годзеЛучшим людям страны вручили премии «За духовное возрождение» и специальные премии в области культуры и искусства .

Філіялы

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт музея Сайт фiлiяла музея Музей у ВКонтакте Музей у Instagram Музей у Facebook

Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Веткі Катэгорыя:Культура Веткі Катэгорыя:Стараверства ў Беларусі Катэгорыя:Веткаўскі раён Катэгорыя:Ветка